Home

Advertisement

Баяць ці не? Заалагічнае

  • Nov. 20th, 2009 at 10:47 PM
Мядзведзь Балу
Ўікэнд на хутары
Зміцер Панкавец прачнуўся на сенавале пад Барысавам побач з грудастай рудой коткай. Галава беспрасветна балела, а ў роце, здавалася, насрала тая самая жывёліна, што мірна храпела побач. "Злая лесбіянка", - падумаў Зміцер і дзеля ўсталявання парадку ў галаве шэптам пачаў перабіраць радавод Радзівілаў. Але думкі блыталіся адна за адну, нібыта ногі танцора з гіганцкімі покладамі. Так і не ўспомНашаНіўшы аніводнага Радзівіла, акрамя Марыйкі і Адольфа, Зміцер палез шукаць свежыя курыныя яйкі. Тым часам рудое стварэнне какетліва пацягнулася, перакацілася з боку на бок і сонна прамармытала:
- Мур-мур...
- У, гарадская сучка, прачнулася!, - адазваўся Зміцер, разбіўшы аб нос яйка і выліваючы змесціва ў глытку.
- Муррр.
- Вось табе і МУР, і МУС, і ДАІ з КДБ разам. Навошта мне ўчора столькі гарэлкі налівала, га? Сёння, напэўна, да бацькоў знаёміцца пацягнеш? Ведаю я вас!
- Фрррр, - котка дэманстратыўна задрала хвост, даючы зразумець, што далейшая размова бессэнсоўная.
- Нас, барысаўскіх, голымі вусамі не возьмеш! - завёўся хлапец, - Быў у мяне такі школьны таварыш Ромка Акакіеў, дык ён любіў курэй шчупаць. Перашчупаў і сваіх, і ўсіх суседскіх. І нічога! Нармальна! Праўда, потым мясцовы певень зрабіў яго апушчаным пеўнем, але ж гэтага, акрамя нашай вёскі, ніхто не ведае.
Котка з цікавасцю глядзела то на Змітра, то на недаедзеную ўчора кансерву з кількамі.
- Ты мне лепш скажы праўду: было ў нас учора ці не?, - хлапечая рука дацягнулася да кансервы і прыбрала яе ад коткі.
- Шшшшшшшшшш, - абурылася рудая.
- Ну ладна, ладна. Жары давай, толькі не лопні. І маме не кажы нічога.
Дзень абяцаў быць лютым, бо заўтра на працу, а наперадзе яшчэ чакала балючая эпіляцыя. Мужык павінен галіцца. Зміцер з жалем падумаў, як увечары разам з коткай пашыбуе на электрацыю, а заўтра ізноў пачнецца ябаны працоўны тыдзень. А потым ізноў і ізноў. І толькі котка будзе гуляць сама па сабе. Філасофія чалавечага жыцця падавалася Змітру надта далёкай ад ягонага ідэалу незалежніка.
- У, блядзь, задушыў бы б!, - гыркнуў ён на котку і ізноў адкінуўся на сена.

Чорны піяр

  • Nov. 20th, 2009 at 4:19 PM
Sivy muryn
http://www.svaboda.org/archive/fat1901/latest/964/2858.html - чытайце маё трызненне пра стасункі на "Свабодзе". І не забывайцеcя камэнціць!

Сёння ў кабарэ

  • Nov. 19th, 2009 at 12:19 AM
Sivy muryn


Прыдумаўся камэнт (і тост адначасова) да выявы:

Каб незамужнія любілі,
А жанатыя зайздросцілі


:)

Словаблуддзе

  • Nov. 18th, 2009 at 11:41 PM
Sivy muryn
Самка скончыла думку -
Думка скончыла самку.

Без межаў

  • Nov. 17th, 2009 at 3:31 PM
Sivy muryn
Звычайна, калі распачынаюць гутарку пра геаграфію нашай краіны, сярэднестатыстычныя грамадзяне ўзгадваюць, што Беларусь мяжуе з Латвія, Літвой, Расіяй, Польшчай і Украінай. Неабазнаны грамадзянін да гэтага спісу далучыць Эстонію, а сумленны нацыяналіст, верагодна, у такой бяседзе выкажа тэрытарыяльныя прэтэнзіі датычна Смаленшчыны, Браншчыны, Чарнігаўшчыны, Віленшчыны і Беласточчыны. Не забудуцца ўспомніць і часы, калі ў нас быў свой кавалак балтыйскага мора. Але мала хто задумваецца, што ў беларусаў ёсць неба. Свой космас, без візавых фармальнасцяў, без памежнікаў, бюракратыі і карупцыі - бязмерная краіна-суседка, якая мяжуе з усімі іншымі краінамі адначасова.

На гэтым думка скончылася... :)

Жыццёвыя мініяцюры

  • Nov. 17th, 2009 at 2:07 PM
Sivy muryn
Сёння на працы, едучы ў ліфце, прапусціў цётачку ўперад. Было бачна, што ёй такая галантнасць прыйшлася даспадобы. Вытрымаўшы некаторую паўзу, яна набрала паветра ў грудзі і … прапанавала інтым прамовыла: “Я б хацела блаславіць Вас бібліяй”. Адначасова ў ейнай дагледжанай руцэ з’явілася невялічкая кніжачка ў сіняй вокладцы. Я падзякаваў, але браць кніжку не стаў. “Вы не хочаце кніжку?”. Я паціснуў плячыма ў знак адмовы і выбачэння, пасля чаго моўчкі выйшаў з кабінкі. Кніжка хуценька схавалася ў дамскай сумачцы, а анёл у чырвоным палітоне бесклапотна паляцеў па сваіх справах.

Мараль: элементарныя правілы этыкету – першы крок да рэлігійнага фанатызму.

Метамарфозы

  • Nov. 16th, 2009 at 11:00 PM
Sivy muryn
Адналюб - шчасце,
Аднуёб - трагедыя...

Ку-ку

  • Nov. 12th, 2009 at 11:27 PM
Sivy muryn
Нешта галава разбалелася, а ўчора выкручвала мышцы. Відаць, на днях вырасце лыч і хвосцік зменіцца надвор'е. Цікава толькі, у які бок - ці то пальмы закаласяцца, ці то нас чакае нашэсце пінгвінаў.

Для прафілактыкі вырашыў выпіць Інсці. Але, на жаль, нічога такога ў лядоўні не знайшоў. Тады я вырашыў выпіць гарбаткі з лімонам. Але, на жаль, лімонаў у лядоўні таксама не знайшоў. Зрэшты, чорнай гарбаты таксама...

І вось п'ю я цяпер зялёную гарбату, у якой плавае скрылёчак апельсіну, і думаю: заўтра пятніца 13-е, а ў мяне такая важная справа, што бывае, магчыма, раз у жыцці. А ў кагосьці і ўвогуле не бывае. Як бы перажыць гэты дзень без прыгодаў? Нічога, прарвемся, апера. І не такое праходзілі... Пазычце мне ўдачы.

p.s. Дарэчы, перадаю вялізны хуй прывет таму додзіку, які мне дасылае ананімныя смскі з дыбілаватым тэкстам. Сам ты свіння. І твая мама таксама. А мазгі ў цябе казліныя. Ананім, як вядома, горш за гаўно. Не забывайся на гэта.

Слоўнічак

  • Nov. 10th, 2009 at 2:19 AM
Sivy muryn
БАБНІК - хлапечнік наадварот

Брэндынг

  • Nov. 9th, 2009 at 8:20 AM
Sivy muryn
"Гарэхі з прарэхі"

Як думаеце, ці будзе мець поспех беларускі снікерс пад такім рэкламным слоганам? :)
Sivy muryn
Чарговая ананімная апытанка. Адмыслова не даю вам прыдумаць свой варыянт, каб даведацца, што менавіта з пералічанага вы б паставілі ў мужчынУ на першае месца. Апытанка не толькі для жанчын, а і для нас, мачо :) Галасуйма!
Якая, на ваш погляд, з пералічаных якасцяў найбольш каштоўная ў мужчынУ?
Рост

Вага

Валасатасць

Капітал

Духоўнасць

Пачуццё гумару

Вернасць

Розум

Безабароннасць

Самаахвярнасць

Настойлівасць

Гламур

Талент

АПЫТАНКА СМОКЧА!


Зазірнуць у труну

Тое, што нам дорага

  • Nov. 8th, 2009 at 12:06 AM
Sivy muryn
Ніколі не разумеў, калі, напрыклад, кажуць: "Гэта гадзіннік каштуе 16 тысяч даляраў". Не разумею, ЯК нейкі гадзіннік можа каштаваць ШАСНАЦЦАЦЬ ТЫСЯЧ БАКСАЎ? Як НЕЙКІ ГАДЗІННІК можа каштаваць 53 месячных заробка настаўніка ці працоўнага? Яшчэ больш я не разумею імпэту і гонару, з якімі людзі называюць кошты іхных рэчаў: "Мой швэдар каштуе 300 даляраў, а джынсы - 150". Цьху на цябе, убогае быдла! Парадаксальна, што калі б гэты чалавек не сказаў, колькі каштуюць ягоныя гаўнарэчы, я б падумаў, што ён разам са мной апранаўся на жданах ці ў ЦУМе :) Але самае незразумелае - НАВОШТА людзі расказваюць мне, колькі каштуе іхная чарговая мулька. Няўжо якасць вымяраецца коштам? Ну то забіце мяне, бо я ніколі з гэтым не пагаджуся. А калі не так, то НАВОШТА ўсё ж расказваюць пра кошты? Мо' нехта патлумачыць правінцыялу? :)

з.ы. У мяне ў кубку зараз плавае пакецік гарбаты "Прынцэса Нуры", які каштуе ўсяго 100 беларускіх рублёў. І пайшлі вы ўсе на хер, мажоры! :)

7

  • Nov. 7th, 2009 at 9:15 PM
Sivy muryn
Калі мой дзядуля Ягораў Мікалай Васільевіч быў у фашысцкім палоне, яны з сябрамі, як сапраўдныя камуністы, вырашылі адсвяткаваць Дзень Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Для гэтага яны наэканомілі крыху ежы (хоць з ёй было вельмі складана) і вырашылі зладзіць святочны стол. Але знайшоўся нейкі сэксот, які здаў усю іхную каманду кіраўніцтву лагера, а яно ў сваю чаргу зладзіла ім "свята рэвалюцыі" па-фашысцку: іх вывелі на вуліцу і пачалі абліваць ледзяной вадой. Мароз тады стаяў амаль зімовы. Шмат хто не вытрываў і аддаў канцы, а мой дзядуля перанёс подзвіг генерала Карбышава (раней за самога генерала). Зрэшты, калі б не перанёс, мяне б увогуле не было.

Вось такое сумнае свята, камрады...

"Мы не рабы" (с)

  • Nov. 6th, 2009 at 11:41 PM
Sivy muryn
Калі Бога няма, то чалавеку і абаперціся няма на каго. Іншапланецян таксама ніхто за руку ніколі не трымаў. Атрымліваецца, мы самотныя ў гэтым сусвеце? Як дзеці ці сляпыя кацяняты, кінутыя ў жвір існавання. Лепш пра гэта не думаць, напэўна, як і пра смерць. Дарэчы, разумныя антычныя людзі казалі: "Навошта баяцца смерці, калі вы яе ўсё адно не адчуеце?". Шмат думаў.

Каратэ ў жыцці чалавека

  • Nov. 6th, 2009 at 11:31 PM
Sivy muryn
Часам думаю, як класна было б займацца, напрыклад, каратэ ці тайскім боксам. Але потым пачынаюць у галаву лезці думкі пра іхныя сферы ўжывання ў рэальным жыцці, і мозг завісае. Проста біць пысы на вуліцы мне не падабаецца, а бараніць пакрыўджаных паненак на кожным шляху таксама не выпадае. Стаць фашыстам і мачыць бамжоў па расавай прыкмеце яшчэ горш. Працаваць ахоўнікам Лукашэнкі? Не, даруйце, а навошта тады мая вышэйшая адукацыя? Вось і застанецца хіба трэніравацца ў спартовай залі з такімі ж гора-карацістамі. А сэнс? Так ляжу я на ложку палову жыцця і разважаю пра яго... :)

Фантастычная казка

  • Nov. 3rd, 2009 at 11:48 PM
Sivy muryn
Дзядзя Вася заўжды марыў, каб ягонае цела замарозілі, а гадоў праз 500 размарозілі ды ажывілі ізноў. І ўсё б добра, але ж вельмі не хацелася атрымаць мянушку Адмарозак. Так і сканаў ён ад свінячага грыпу ў сваім дзікім і гаротным часе...

Усім дабранач! :)

Свінавірш

  • Nov. 3rd, 2009 at 10:41 PM
Sivy muryn
Конь хварэў на грып птушыны,
Котку заваліў каніны,
Вожык атрымаў свінячы,
Лось ад зубравага плача.
Таміфлю глытае воўк,
Трус у паніцы замоўк.
У напысніках бабры
Не вылазілі з нары.
Толькі чэсны цар звяроў
Да ўсяго заўжды гатоў.

Акупацыя Гістэрыі

  • Nov. 3rd, 2009 at 2:54 PM
Sivy muryn
Суверэнную Беларусь акупавалі СВІНАНІНДЗІ (с)